14 снежня ў Дварчанскай базавай школе прайшло метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў па тэме "Псіхолага-педагагічная кампетэнтнасць класнага кіраўніка як умова паспяховага партнёрства з сям'ёй. Прафілактыка правапарушэнняў сярод вучняў". Былі абмеркаваны наступныя пытанні:
1.Нарматыўна- прававая аснова дзейнасці класнага кіраўніка па раннім выяўленні сямейнай неблаганадзейнасці, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх.
2. Формы і метады работы класнага кіраўніка з навучэнцамі і бацькамі па бяспечным карыстанні сеткай Інтэрнэт, накіраваныя на блакіраванне небяспечнага кантэнту.
3. Пазаўрочная дзейнасць - аснова развіцця пазнавальных і творчых здольнасцей школьнікаў, адна з форм прафілактыкі правапарушэнняў вучняў.
4. Інфармацыйныя матэрыялы для правядзення комплекса мерапрыемстваў па прафілактыцы насілля і дзеянняў сэксуальнага характару ў адносінах да непаўналетніх.
У рамках падрыхтоўкі да метадычнага аб'яднання былі праведзены мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў навучэнцаў "Мой выбар-адказнасць і самакантроль".