6 снежня для навучэнцаў 9 класа ў школьным музеі Дварчанскай базавай школы прайшоў урок гісторыі Беларусі па тэме "Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі". Навучэнцы працавалі з матэрыяламі крымінальнай справы па факту генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з падзеямі акупацыйнай палітыкі ў Свіслацкім раёне.