2 снежня ў Дварчанскай базавай школе ў шосты школьны дзень для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла конкурсная праграма "Мая Айчына-Беларусь". У час мерапрыемства дзеці ажыццявілі падарожжа па станцыях "Інтэлектуальная", "Шэдэўры архітэктуры", " Краязнаўчая". Навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны па гісторыі нашай краіны, вызначалі з прапанаваных аб'ектаў архітэктурныя помнікі Беларусі. На станцыі"Краязнаўчая" наведалі школьны музей.
Прысутныя паказалі добрыя веды па гісторыі, культуры, сімволікі Беларусі, даведаліся многа цікавага і новага.