"Твае першыя кнiжкi на беларускай мове" пад такой назвай у дашкольнай групе прайшла экскурсія- паларожа ў сельскую бібліятэку. Дзеці здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет беларускiх кніг: даведаліся пра тое, што азначае слова “бібліятэка”, пазнаёміліся з асноўнымі правіламі бібліятэкі, узгадалі як трэба звяртацца з кнігамі, як стаць чытачом бібліятэкі. У краіне кніг дзецi разглядалi iх, адгадалі шмат цікавых загадак, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны "Угадай-ка казку". І, вядома ж, гарталі яркія маляўнічыя, ужо знаёмыя ім свае першыя кнігі на беларускай мове. Экскурсія зрабіла на дашкалят вялізнае ўражанне. Адыходзiць з бібліятэкі дзецям не хацелася, і яны паабяцалі зноў прыйсці ў бібліятэку.