Дзень Маці – гэта цёплае, сардэчнае свята. З кожным годам гэтае свята ўсё больш уваходзіць у нашы дамы. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека маці – самы галоўны чалавек у жыцці.
У нашай дашкольнай групе тыдзень да Дня Маці прайшоў трапятліва і цікава. Праведзены розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да маці, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і стварэнне ўтульнай, дамашняй атмасферы свята. Усе дзеці ўжо за тыдзень да гэтага свята сталі рыхтавацца да гэтага цудоўнага дня: праводзілі гутаркі пра блізкага і дарагога чалавека – маці, чыталі мастацкія творы, вучылі цудоўныя песні і вершы, танцавалі і рыхтавалі ім падарункі, старэйшыя дзеці складалі апавяданніаб сваёй маці.
Дзень Маці – выдатны дзень, а значыць, ёсць яшчэ адна нагода павіншаваць нашых матуль, падзякаваць ім за дабрыню і пяшчоту, далікатна абняць і пацалаваць. Колькі б добрых слоў мы не казалі нашым матулям, колькі б нагод для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.