7 кастрычніка ў шосты школьны дзень у Дварчанскай базавай школе для навучэнцаў старэйшых класаў прайшоў гістарычны экскурс "Памятнымі мясцінамі роднай Беларусі". У час мерапрыемства дзеці ажыццявілі завочнае падарожжа па славутых мясцінах Беларусі: Брэсцкая крэпасць, "Лінія Сталіна", Нясвіжскі замак, Стары замак, Камянецкая вежа. Сваю эрудыцыю і веды ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць, адказаўшы на пытанні віктарыны.