15 верасня для вучняў 1-4 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню народнага адзінства. Вучні пашырылі веды аб новым дзяржаўным свяце, аб ролі кожнага дарослага і школьніка ў дасягненні росквіту і дабрабыту нашай краіны. На ўроку навучэнцы чыталі вершы, разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі, успомнілі дзяржаўныя святы, танцавалі, склалі «кветку адзінства». Пасля вучні ўзяліся за рукі і ўтварылі непарыўны адзіны ланцужок у выглядзе сэрца, гэтым самым паказалі сваю любоў да Радзімы і выказалі пажаданні роднай Беларусі.