11 верасня ў музеі Дварчанскай базавай школы ў рамках акцыі "Чтим прошлое - ценим настоящее" для навучэнцаў 5-6 класаў прайшла квэст- гульня "Наш родны край". У час мерапрыемства каманды ажыццявілі падарожжа па станцыях: "У краіне старадаўніх рэчаў", "Сімволіка Свіслаччыны", "Школьная скарбонка", "Вайна і Свіслацкі край". Пытанні і заданні, звязаныя з гісторыяй малой радзімы, сталі асноўным зместам квэст-гульні.Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, выконвалі інтэрактыўныя заданні. У канцы мерапрыемства былі вызначаны і ўзнагароджаны пераможцы.
Наведванне музея - выдатная ідэя, каб цікава і пазнавальна правесці час. Запрашаем у наш музей!