У Дзень ведаў першы ўрок у вучняў 5-9 класаў прайшоў пад назваю "Беларусь і я - дыялог міру і стварэння". Урок прайшоў у форме падарожжа па станцыях: "Назаўсёды у памяці народнай", "Зроблена беларусамі. Сельская гаспадарка", "Пажаданні Радзіме". Навучэнцы ўзнавілі веды пра слова "стварэнне", растлумачылі паняцце "дыялог міру і стварэння", працавалі ў групах. На станцыі "Назаўсёды ў памяці народнай" наведалі школьны музей, выставу "Генацыд беларускага народа", сустрэліся з намеснікам пракурора Д.В. Белаусам, які акцэнтаваў увагу дзяцей на вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.
Пры падвядзенні вынікаў падарожжа навучэнцы выказалі свае пажаданні роднай Беларусі, падкрэслілі, што менавіта дыялог міру і стварэння вядзе да супрацоўніцтва паміж людзьмі на карысць бліжняга, без міру немагчыма стварэнне.