25.05.2023 г. у Дварчанскай базавай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу апошняга званка. Перад навучэнцамі школы, настаўнікамі, бацькамі выступілі Сычэўнік Георгій Якаўлевіч, упраўляючы справамі Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта і Басалай Іван Аляксандравіч, старшы інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Свіслацкага раённага аддзела МНС.
Са словамі віншавання да выпускнікоў звярнуліся намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Нічыпарук С.Б., Скаскевіч В.М., першая настаўніца, Горбач А.А.,класны кіраўнік. Для дзевяцікласнікаў прагучаў апошні званок.