Кожная другая нядзеля мая адзначана ў святочным календары нашай краіны як Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна
Рэспублікі Беларусь. Усе тры сімвалы – асноўныя атрыбуты дзяржаўнасці, якія адлюстроўваюць самабытнасць, культуру, традыцыі нашага народа.
12 мая з навучэнцамі 8 класа была праведзена тэматычная інфармацыйная гадзіна “Сімвалы гонару і славы”. У час правядзення мерапрыемства вучні пазнаёміліся са значэннем кожнага элемента беларускіх герба і сцяга, іх гісторыяй, тлумачылі значэнне колераў і сімвалаў нацыянальных герба і сцяга, выказвалі свае меркаванні і тлумачэнні. На экране дэманстравалася прэзентацыя, якая дапамагла дзецям атрымаць яскравыя зрокавыя вобразы. Закончылася мерапрыемства невялікай віктарынай, дзе дзяўчынкі прадэманстравалі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь.
Вучні зрабілі для сябе важны вынік: кожны грамадзянін сваёй дзяржавы павінен быць перш за ўсё патрыётам, паважаць дзяржаўную сімволіку і ведаць гісторыю сваёй краіны.