21. 03. 2023г. у школе адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў па тэме “Сістэмная праца з адоранымі дзецьмі – эфектыўнае звяно навучальнага працэсу”.
Мэта пасяджэння – удасканаленне сістэмы работы з адоранымі вучнямі.
Крэўчык Аляксандр Васільевіч, настаўнік фізікі, Горбач Ала Аляксееўна, настаўнік працоўнага навучання, Маер Святлана Мікалаеўна, настаўнік гісторыі, прэзентавалі эфектыўны вопыт па арганізацыі работы з вучнямі пры падрыхтоўцы да алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый.