У суботу вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “У свеце шмат прафесій розных” з мэтай пашырэння ведаў вучняў аб разнастайным свеце прафесій, важнасці працы ў любой прафесійнай дзейнасці. Гульня праводзілася па станцыях, дзе дзеці павінны былі выконваць заданні, такія як: адгадаць прафесіі, загадкі, рэбусы, скласці складанку, слова, прыказку і інш. Было весела і цікава!