Што можа быць прыемней, чым пешаходная прагулка з дзецьмі па вуліцах роднага аграгарадка. 27 студзеня дзеці дашкольнай групы разам з выхавацелем, Станкуць Марынай Аляксандраўнай, здзейснілі прагулку па вуліцы Маладзёжнай. Мэта - знаёмства з нашай малой Радзімай, убачыць прыгажосць прыроды аграгарадка.
На прагулцы дзеці даведаліся назву вуліцы, разглядзелі якія дамы пабудаваны на гэтай вуліцы, пазнаёміліся з будынкамі сацыяльнага прызначэння, а таксама адбылося і знаёмства дзяцей з жыхарамі дадзенай вуліцы і іх хатнімі жывёламі.
Пасля прагулкі праводзілася мастацка-творчая дзейнасць па ўражаннях дзяцей.