21.01.2022 у школе адбылісясямейныя пасядзелкі для вучняў 1 - 4 класаў.
Дзеці азнаёміліся з правіламі этыкету сямейнага чаяпіцця, пагаварылі пра адносіны дзяцей і іх бацькоў да сумесных пасядзелак. Дзеці з задавальненнем падзяліліся ўласным вопытам правядзення вольнага часу сумесна са сваімі бацькамі.
З апетытам удзельнікі мерапрыемства пачаставаліся прыгатаваным чаем і смачным пячэннем.
Зацікавіліся дзеці і ўменнем прыгатаваць пячэнне самім. Для практыкі выкарысталі саленае цеста і пазнаеміліся з правіламі яго прыгатавання. Вырабы атрымаліся прыгожымі, а занятак - карысным.