Любоў да Радзімы, пачуццё нацыянальнага гонару не ўзнікае само
па сабе, яно фарміруецца паступова з самага ранняга дзяцінства.
Разуменне Радзімы ў дашкольнікаў звязана з адчуваннем роднага краю,
зямлі, на якой нарадзіўся і рос, з канкрэтнымі ўяўленнямі аб тым, што
блізка і дорага – з любоўю да бацькоў, сваіх блізкіх, сваёй хаты, да
бліжэйшага асяроддзя – родных мясцін. Паступова дзіця знаёміцца з
дзіцячым садам, сваёй вуліцай, месцам, дзе жыве, а потым і з краінай, яе
сталіцай.