З 19.09.2022 – па 24.09.2022 у школе прайшоў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”
Тыдзень пачаўся з правядзення інфармацыйнай гадзіны “Любімае роднае слова”, у якой прынялі ўдзел вучні 5- 9 класаў.Навучэнцы пашырылі свае веды аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры ў яе развіцці. Была створана тэматычная выстава вучэбнай літаратуры “Сэрцам роднага слова краніся”. Вучні 1-9 класаў прынялі ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, пабывалі на экскурсіі ў школьным музеі “Аб родным краі роднай мовай”, дзе даведаліся аб мінулым свайго краю, гістарычнай і культурнай спадчыне. Паўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. Пераможцамі конкурсу сталі Вікторыя і Ірына Чалбышавы, Іванюк Мілана.