У рамках Тыдня роднай мовы 24 верасня для вучняў пачатковых класаў быў праведзены турнір “Знаўцы роднай мовы” з мэтай фарміравання цікавасці і павагі да беларускай мовы. На мерапрыемстве дзеці разгадвалі загадкі, падбіралі рыфму, прагаворвалі скорагаворкі, падбіралі словы з процілеглым значэннем, тлумачылі прыказкі, гулялі ў перакладчыкаў, змагаліся з рэбусамі.