У рамках Тыдня беларускай мовы 21 верасня навучэнцы 3-8 класаў наведалі школьны музей. Кіраўніком музея была праведзена экскурсія “Аб родным краі, роднай мовай”. Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы дамашняга побыту, вышываныя рушнікі, нацыянальная вопратка — чаго толькі няма ў этнаграфічным кутку!