У дашкольнай групе з 14.09. па 16.09.2022 г. у рамках святкавання
Дня народнага азінства з дзецьмі праводзіліся гутаркі аб гісторыі
з’яўлення свята, разглядаліся ілюстрацыі. Выхавацелі чыталі вершы аб
нашай краіне, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве. Сумесна з
выхавацелямі дзеці выконвалі беларускія народныя песні.
Дзеці паўтарылі сімволіку нашай дзяржавы, праслухалі гімн
Рэспублікі Беларусь. Даведаліся пра Дзень народнага адзінства, які
наша краіна адзначае 17 верасня.