16.09.2022 у Дварчанскай базавай школе адбыўся велапрабег “За
адзіную Беларусь!”, прысвечаны Дню народнага адзінства, у якім прынялі
ўдзел вучні 5 – 9 класаў. Стартаваў велапрабег ад памятнага знака вучням
і настаўнікам мікрараёна школы, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай
вайны. У ходзе велапрабегу быў наведаны помнік загінуўшым
аднавяскоўцам у в.Ражкі. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць
людзей, якія аддалі сваё жыццё за тое, каб над нашай галавой было мірнае
неба.