У дашкольнай групе з 26 па 30 верасня прайшоў тэматычны
тыдзень “Восень. Сезонныя змяненні ў прыродзе”.
Мэта: пашырэнне уяўленняў дзяцей аб пары года восені,
восеньскіх з’явах, аб працы дарослых восенню; паўтарэнне восеньскіх
месяцаў; выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Развіццё ўменняў
заўважаць прыгажосць восеньскай прыроды, весці назіранне за
надвор’ем. Развіццё эстэтычнага густу выхаванцаў, беражлівых і
свядомых адносін да навакольнага асяроддзя.