Вясна – спрыяльны час года для назіранняў за дрэвамі, кустамі і
змяненнямі ў прыродзе.
У нашай дашкольнай групе з 25.04.2022 г. па 29.04.2022 г. прайшоў
тэматычны тыдзень па тэме “Лес. Дрэвы”. Дзеці вывучалі новы матэрыял,
замацоўвалі раней набытыя веды і даведаліся шмат новага. З дзецьмі
праводзіліся гутаркі-дыялогі “Дрэвы і кусты вясной”, “Лес – зялёны скарб”,
“Дрэвы”, “Што адбудзецца, калі не настане вясна?” і інш. Разглядалі
фотаздымкі, ілюстрацыі і рэпрадукцыі па дадзенай тэме.