Першае слова- мама, першая кніга- БУКВАР.
Колькі яшчэ не сказана і не спазнана шмат.
Першыя перамогі жыцця адкрываюць абшар.
Першае слова- мама, першая кніга - БУКВАР
31 мая ў апошні дзень вясны вучні 1 класа перагарнулі апошнюю
старонку БУКВАРА.
Закончаны першы школьны падручнік. Ён навучыў першакласнікаў
чытаць, а значыць, адкрыў перад імі вялікі свет друкаванага слова.
Літары ад “а” да “я”-
Пчолы з дружнага рая,
Носяць мёд у соты ведаў,
Просяць, каб усё ты ведаў.