Выпускны баль у дзіцячым садзе – гэта асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў. Гэта першая прыступка ў дарослае жыццё. З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, а з іншага – крыху сумная падзея. Радасна выхавацелям ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новы жыццёвы шлях, а сумна – што прыходзіцца развітвацца з такімі добрымі, якія ужо сталі роднымі дзецьмі.
Здаецца, што нядаўна яны пачалі хадзіць у дзіцячы сад, але ўжо хутка – будучыя першакласнікі.