25 красавіка 2022г. для навучэнцаў 1-9 класаў прайшла лінейка памяці “Чарнобыль – наша боль і памяць” у рамках рэспубліканскай дэкады грамадска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваючы памяць…”.
Вядучыя пазнаёмілі прысутных з хронікай падзей тых даўніх і страшных дзён, прычынамі, якія прывялі да трагедыі, жудаснымі лічбамі вынікаў катастрофы, расказалі пра гераічную барацьбу ліквідатараў. Хвілінай маўчання памянулі ўдзельнікі мерапрыемства ахвяр Чарнобыльскай бяды.
Сёння ўсе мы разам і кожны паасобку адказваем за тое, што адбываецца на Зямлі. Мы павінны захаваць цудоўны скарб прыроды для нашых нашчадкаў. Але і праз гады, у новым шчаслівым жыцці, як прарок, як папярэджанне, маленькім сцягам будзе пульсаваць зорка Чарнобыля.