Данінай глыбокай павагі да нашых дзядоў і бацькоў, шчырай
падзякі ветэранам за Вялікую Перамогу, якая жыве, натхняе, вучыць і
будзе вучыць новыя пакаленні, як трэба любіць, абараняць і шанаваць
сваю Радзіму, стала праведзеная ў рамках акцыі “30 дзён да Перамогі”
аперацыя “Помнік” па добраўпарадкаванні тэрыторыі помніка
аднавяскоўцам у вёсцы Ражкі, і памятнага знака вучням і настаўнікам
школы, размешчанага на тэрыторыі ўстановы адукацыі, якія загінулі ў
гады Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва актуальным стала дадзенае
мерапрыемства ў Год гістарычнай памяці.