На базе Дварчанскага дзіцячага сада- базавай школы з 21.02.2022 па
26.02.2022 прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны
Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучнямі школы разам з настаўнікамі і бібліятэкарам была арганізавана
выстава кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
З мэтай выхавання любові і павагі да роднай мовы, падтрымання цікавасці
да яе вывучэння прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная роднай
мове.