24 лютага ў школе прайшло мерапрыемства праекта “Школа
Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 5-7 класаў. Вучні сталі
актыўнымі ўдзельнікамі
дыялогу “Маладзёжныя субкультуры:
самавызначэнне ці пратэст?” Вызначыўшы значэнне паняцця
“субкультура”, навучэнцы азнаёміліся з існуючымі нефармальнымі
моладзевымі аб’яднаннямі дэструктыўнай накіраванасці.
На мерапрыемстве прысутнічала Саўко А.А, першы сакратар
раённага камітэта ГА “БРСМ”, якая пазнаёміла навучэнцаў з значэннем
моладзі ў сацыяльна-дэмаграфічнай структуры і грамадска- палітычным
жыцці грамадства.