Дзе бы мы ні жылі, на якой бы мове ні размаўлялі, Беларусь –
наша адзіная Радзіма. Аднак у кожнага чалавека ёсць яшчэ і свой, самы любімы і дарагі для яго сэрца куток зямлі, дзе ён першы раз усміхнуўся, упершыню ўбачыў святло сонца, зрабіў першыя крокі, сказаў першае слова. Гэта месца – горад, мястэчка, ці вёска – непараўнальнае ні з чым іншым. Гэта яго пачатак жыцця, Малая Радзіма.