Хоць і кажуць, што восень – маркотная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя радавацца залацістаму апалыму лісцю пад нагамі і дожджыку, пад якім так цікава пагуляць, узяўшы парасон і абуўшы гумовыя боцікі. Вось чаму восеньская забава ў нашай дашкольнай групе з'яўляецца адной з самых любімых у выхаванцаў!