З 15 лістапада з мэтай павышэння прававой культуры падлеткаў ў школе ўжо традыцыйна праводзіцца Тыдзень прававых ведаў. 15 лістапада для навучэнцаў 5-8 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Галоўныя пытанні аб правах дзіцяці”. Навучэнцы ўспомнілі асноўныя палажэнні «Канвенцыі аб правах дзіцяці", пазнаёміліся з некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека», прааналізавалі нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць правы і абавязкі дзяцей, паглядзелі і абмеркавалі мультфільмы пра правы дзяцей.