Восень – гэта самы загадкавая пара года. Яна падкрадваецца ціха і
непрыкметна. Нездарма восень называюць “залатой”, таму што яна,
нібы мастак, размалёўвае прыроду ў яскравыя колеры.
Змена пораў года ўносіць разнастайнасць у наша жыццё і служыць
крыніцай творчага натхнення. Восень – асаблівая пара. Увосень дзеці
прыходзяць у дзіцячы сад, і практычна адразу для іх пачынаецца пара
творчасці. Яны любяць назіраць за прыгажосцю восеньскай прыроды ў
розных выглядах, а затым увасабляць свае ўражанні ад убачанага ў
малюнках.