25 лістапада для вучняў школы праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна аб
інклюзіі. Яна прымяркавана да Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю. На
інфармацыйнай гадзіне вучні пазнаёміліся з сацыяльнай канцэпцыяй
інваліднасці, этыкай зносін з дзецьмі з інваліднасцю; пагаварылі аб
праблемах, з якімі могуць сутыкацца такія дзеці ў працэсе навучання;
даведаліся аб вядомых людзях з інваліднасцю, якія , не гледзячы на цяжкасці,
дасягнулі поспехаў.