На кустах і на кусточках,
лясок пойдзем
На сухіх балотніх купінах.
грыбы знойдзем.
Восень – дзіўны час года, прыгожы час года, шчодры час года.
З 11.10 па 15.10 у нашым дзіцячым садзе прайшоў “Грыбны
тыдзень”, у рамках якога дзеці змаглі адчуць сябе вопытнымі
грыбнікамі, якія адправіліся ў лес на “ціхае паляванне”.
На гэтым тыдні ў ходзе дыдактычных гульняў: “Што лішняе?”,
“Назаві ласкава”, “Што ёсць у грыба”, “Хто хутчэй збярэ грыбы ў
кошык”, “Назаві грыб”, “Ядомыя, атрутныя” і прыродазнаўчых гутарак:
“Грыбы – дары лесу”, “Карысць і асаблівасці грыбоў” і інш., дзеці
пазнаёміліся і замацавалі свае веды аб грыбах, класіфікуючы іх на
ядомыя і неядомыя.